"Зямля пад белымі крыламі"

Белы бусел, любы бусел!
Ты лагодны сімвал краю.
Я табою ганаруся!
Сэрцам крылы абдымаю!
Беларусь – краіна лугоў, лясоў, палей, азёраў. Менавіта таму ў нас жыве такая прыгожая птушка, як бусел, якая з'яўляецца прыродным сімвалам Беларусі. "Зямля пад белымі крыламі“— так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Яна славіцца сваёй прыродай, працавітымі і шчырымі людзьмі, што і паспрабавалі адлюстраваць у сваіх малюнках выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту і навучэнцы першага класа ў сумеснай выставе малюнкаў "Зямля пад белымі крыламі"