Каляда, калядзіцца, прыходзь павесяліцца
Ой, ладачкі-ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі-ладкі –
Святкуем Калядкі!
11 студзеня 2024 года у дзіцячым садзе прайшло фальклорнае свята “Каляда, калядзицца, прыходзь павесялицца”. Добры эмацыйны настрой падарылі калядоўшчыкі дзецям і супрацоўнікам дзіцячага сада. Многія выхаванцы былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі. Яны выканалі калядныя песні, заклічкі, услаўляючы Каляду, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, уладкоўвалі вясёлыя пераплясы, спявалі песні і прыпеўкі. Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім прачуць усё хараство народных свят і гулянняў.
Удзельнічаючы ў такіх мерапрыемствах, выхаванцы далучаюцца да беларускай культуры і традыцый, а гэта з'яўляецца неад'емнай часткай іх духоўна-маральнага выхавання.