"Як зрабілі вышыванкі для Васілінкі, Алёнкі, Янкі"
20 июня 2025

З мэтай выхавання патрыятычных пачуццяў, устойлівай цікавасці да беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, роднай мовы, народных традыцый і абрадаў, сёння с выхаванцамі старэйшага дашкольнага ўзросту была арганізавана музычная забава "Як зрабілі вышыванкі для Васілінкі, Алёнкі, Янкі". Дзеці спявалі, танцавалі, расказвалі вершы и удзельнічалі ў гульнях, якія былі прысвечаны вышыванцы.
Паглядзі на вышыты ручнік,
Нават праз стагоддзе ён не знік,
Беларускі арнамент яго аздабляе,
Прыгожасцю сваёй душу атуляе.