Разглядванне карціны "Даша на прагулцы"

17 октября 2024
Разглядванне карціны

Сёння да выхаванцаў другой малодшай "А" групы на занятак па адукацыйнай галіне "Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін" прыходзіла ў госці лялька Даша, якая прапанавала дзецям разгледзець карціну "Даша на прагулцы". Выхаванцы паказалі, што яны ўмеюць размаўляць на беларускай мове, адказваюць на пытанні поўнымі сказамі. Яны засвоілі новыя беларускія словы - чырвонае і жоўтае лісце, шапка, паліто, шалік У канцы занятку выхавальнік прапанаваў дзецям на прагулцы назбіраць букет з восеньскіх лісцікаў жоўтага і чырвонага колеру.