"Намалюю горад Ваўкавыск"

З мэтай выхавання любові да роднага горада і гонару за яго, форміравання ўяўленняў дзяцей пра вобраз малой Радзімы, пра славутасці роднага горада, з выхаванцамі старшай А групы (выхавальнік дашкольнай адукацыі Ігліцкая А.В.) была арганізавана музычная забава "Намалюю горад Ваўкавыск". Дзеці разам з мастаком-чараўніком і цудоўнымі фарбамі малявалі свой родны горад Ваўкавыск. Блакітная фарба дапамагла намаляваць рэчку Ваўкавыя, чырвоная нагадала пра дачок і сыноў Айчыны, якія не вярнуліся з поля вайны, з дапамогай жоўтай фарбы, рабяты намалявалі вуліцы Ваўкавыска, напоўненыя сонечным светам, белая фарба запрасіла ўсіх на кірмаш, а зялёная прапанавала пакатацца на каруселях у гарадскім парку. Уся забава была напоўнена музычным матэрыялам пра родны горад (песня "Ваўкавыск - слаўны гарадок", танец "Родны мой горад"). Развітваючыся з дзецьмі мастак пажадаў ім шанаваць сваю краіну, свой родны кут, свой горад.