Адкрыты прагляд занятку "Падарожжа ў лес" па адукацыйнай галіне "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін"
01 февраля 2024
Сёння выхавальнік дашкольнай адукацыі Ігліцкая Алена Віктараўна правяла адкрыты прагляд занятку "Падарожжа ў лес" па адукацыйнай галіне "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін" з выхаванцамі сярэдняга дашкольнага ўзросту. Дзеці дапамаглі Лесавічку расчараваць жывёл, пачаставаць іх прысмакамі. Навучыліся вымаўляць назвы дзіцянят дзікіх жывёл, пагулялі з ваўком, а таксама пабылі ў ролі жывёл і пагулялі ў гульню "Жывёлы выхваляюцца".