21 лютага - міжнародны дзень беларускай мовы
22 февраля 2024
21 лютага адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы. Наша ўстанова дашкольнай адукацыі не засталася ў баку, усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу былі ўключаны ў сюжэтную лінію свята беларускай мовы. З выхаванцамі былі арганізаваны разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці па далучэнню дзяцей да беларускай мовы. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любові да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромеючыся на ёй размаўляць.