21 лютага - Дзень роднай мовы

Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Для даведкі: Міжнародны дзень роднай мовы – асаблівы дзень, абвешчаный на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе.
Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Кожны iнтэлiгентны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам. Родная мова – адзiн з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць i абараняць яе – наш абавязак. Дарэчы, эксперты ЮНЭСКА вырашылі, што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, а гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.
У гэты дзень у нашай дашкольнай установе былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Былі праведзены гутаркі аб Міжнародным дні роднай мовы, арганізаваны выставы кніг беларускіх аўтараў, паказаны інсцэніроўкі беларускіх народных казак.
Выхаванцы адгадвалi загадкi, з зацікаўленнасцю гулялі ў беларускія рухомыя і дыдактычныя гульні.