Экскурсія ў бібліятэку

21 февраля 2024
Экскурсія ў бібліятэку

21 лютага 2024 года выхаванцы сярэдняга дашкольнага ўзросту, у рамках провядзення Дня беларускай мовы, наведалі бібліятэку. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для дзяцей тэматычную выставу, арганізавалі гульні "Працягні ланцужок" і "Каляровы настрой", расказалі шмат цікавых звестак пра нашу родную беларускую мову, пра пісьменнікаў і паэтаў, якія пісалі творы для дзяцей. Кожны атрымаў памятны падарунак "Беларуская мова - якая яна?". Было вельмі цікава і займальна!