Музычная і паэтычная спадчына песняроў: у нашай установе прайшоў Дзень паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа

З мэтай якаснай рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, а таксама захавання гісторыка-культурнай спадчыны і фарміравання ў выхаванцаў устойлівага інтарэсу да роднага слова, у нашым дзіцячым садзе прайшоў творчы і натхняльны Дзень паэзіі, прысвечаны вялікім песнярам беларускага народа — Янку Купалу і Якубу Коласу.
Гэты дзень дазволіў нашым выхаванцам акунуцца ў чароўны свет мастацкага слова і адчуць усю прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы праз знакамітыя творы класікаў. Праграма дня была напоўнена разнастайнымі пазнавальнымі і творчымі мерапрыемствамі.
Знаёмства з творчасцю вялікіх беларускіх паэтаў дапамагае выхоўваць у дзяцей пачуццё гонару за сваю Радзіму, павагу да яе гісторыі і духоўных скарбаў.
Выказваем шчырую падзяку нашым педагогам за далучэнне дашкольнікаў да літаратурных вытокаў і выхаванне сапраўдных патрыётаў сваёй краіны