Гуляем і пазнаём старонкі роднай зямлі

«Кожная пятнiца – роднае, сваё!» Да гэтай рэспубліканскай моўнай і патрыятычнай акцыі далучылiся i выхаванцы старшай групы нашага дзіцячага сада.
Выхаванцаў старшай группы зацікавіла развіваючая гульня "Сартуем прадукцыю" вучэбнага нагляднага дапаможніка "Твая сталіца: заводы і фабрыкі Мінска". Яны замацавалі уяўленні аб вядомых прамысловых прадпрыемствах горада Мінска, адпаведынх ім лагатыпах, прадукцыі гэтых прадпрыемстваў: СААТ "Камунарка", холдынг "Гарызонт", ЗАТ "Атлант", ААТ "Мінскі аўтамабільны завод", ААТ "Мінскі трактарны завод", ААТ "Міскі малочны завод № 1". Пасля заканчэння гульні дзеці шукалі адказы на пытанні:
Як вы лічыце, чаму так важна правільна захоўваць прадукцыю кожнага завода (фабрыкі)?
Як вы думаеце, людзі якіх прафесій, акрамя спецыялістаў, якія працуюць на прадпрыемтсах, патрэбны для таго, каб даставіць прадукцыю на склад, захаваць яе?
Ці можам мы сказаць, што нейкія прафесіі з'яўляюцца больш важнымі, чым іншыя?
Дзеці прыйшлі да высновы, што не толькі любая прафесія важная і патрэбная, але і ўсе прадметы рукатворнага свету (у тым ліку і прадукцыя прадпрыемстваў нашай сталіцы) з'яўляюцца неабходнымі і важнымі для чалавека і ставіцца да іх трэба беражліва.
Вычэбны наглядны дапаможнік "Твая сталіца: заводы і фабрыкі Мінска" можа выкарыстоўвацца ў сямейным выхаванні для арганізацыі сумесных гульняў з дзецьмі.