Гульня-расказванне забаўлянкі "Ой, бычок, мой бысенька"

24 апреля 2026
Гульня-расказванне забаўлянкі

«Кожная пятнiца – роднае, сваё!» Да гэтай рэспубліканскай моўнай і патрыятычнай акцыі  далучылiся i выхаванцы сярэдняй групы нашага дзіцячага сада. У гэтую пятнiцу выхавальнік дашкольнай адукацыі Наталля Іванаўна пазнаёміла дзетак з забаўлянкай "Ой, бычок, мой бысенька". У гульнявой форме дзеці вучыліся адчуваць рытм роднай мовы і пазнавалі беларускі фальклор. А ці ведаеце, вы, дарослыя, такую забаўлянку? Спытайцеся ў малых, яны вам падкажуць словы:

«Ой, бычок мой, бысенька,
Залатая лысінка,
Бадучыя рогі,
Тупучыя ногі.
Ты паціхеньку хадзі
І дзіцятка не будзі».

Мы глыбока перакананыя: любоў да Радзімы пачынаецца з малога — з усведамлення таго, што ўсё навокал «сваё, роднае». Любіце сваю Радзіму, цікаўціся фальклорам і рабіце новыя і цікавыя адкрыцці!