Фізкультурная забава "Чароўная кветачка дзеда Рыгора"

12 июня 2026
Фізкультурная забава
У нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў займальны физкультурны дасуг «Чароўная кветачка дзеда Рыгора», накіраваны на папулярызацыю беларускіх народных гульняў і далучэнне выхаванцаў да нацыянальнай культуры. Галоўным упрыгажэннем свята стала незвычайная кветка, пялёсткі якой таілі ў сабе цікавыя заданні і старадаўнія забавы. Пераходзячы ад аднаго пялёстка да другога, дзеці пагружаліся ў свет традыцый свайго народа, праяўляючы спрыт, шпаркасць і кемлівасць. З вялікім азартам хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў любімыя беларускія гульні, такія як «Шэры кот», «Вожык і мышы», «Бусел», «Міхасік» і «Воўк». Кожная гульня суправаджалася вясёлым смехам і дружнай падтрымкай, што дазволіла выхаванцам не толькі замацаваць рухальныя ўменні, але і дакрануцца да жывой спадчыны роднага краю. Мерапрыемства падарыла ўсім удзельнікам зарад бадзёрасці і шмат станоўчых эмоцый, стаўшы яркім прыкладам таго, як праз народную гульню можна выхоўваць любоў да Радзімы і павагу да традыцый продкаў.