Дзень роднай мовы

У рамках тэматычнага тыдня, прысвечанага святкаванню Міжнароднага дня мовы "Каб мова родная гучала", ў нашым дзіцячым садку традыцыйна прайшлі тэматычныя мерапрыемствы:
- дыдактычныя гульні "Складзі беларускі нацыянальны касцюм", "Дрэвы і расліны Беларусі", "Ткацкі станок", "Беларускі вянок", "Апрані ляльку" і інш.;
- беларускія народныя гульні "Карагод", "Кот і мышы" і інш.;
- тэматычныя заняткі "Васілёк для Ганначка", "Беларускія сурвэткі" і інш.;
- інсцэніроўка беларускіх народных казак;
- майстар-клас "Беларускія лялькі-абярэгі";
- выстава малюнкаў
і шмат іншых мерапрыемстваў, з дапамогай якіх дзеці знаёміліся з беларускім фальклорам, народнымі гульнямі, традыцыямі і прыгажосцю роднага слова, што спрыяе выхаванню любові да беларускай культуры.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць дзецям у займальнай форме засвоіць беларускую мову і выхоўваюць павагу да нацыянальнай спадчыны.