Дзень беларускай калыханкі

12 ноября 2026
Дзень беларускай калыханкі
Калыханка — гэта першая мелодыя, якую чуе дзіця, поўная матулінай любові, спакою і цеплыні роднага слова. У нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў насычаны і душэўны Тэматычны дзень беларускай калыханкі.
На працягу дня выхаванцы акунуліся ў чароўную атмасферу народных традыцый і беларускай песні:
  • Пазнавальныя гутаркі і знаёмствы: дзеці разважалі на тэму «Што такое калыханка?», а таксама пазнаёміліся з любімымі героямі беларускай «Калыханкі» — Буслікам, лісічкай Янай і мядзведзікам Топам.
  • Музычныя і гульнявыя хвілінкі: малыя з задавальненнем слухалі вядомую калыханку «Доўгі дзень, цёплы дзень», суправаджаючы яе плаўнымі рухамі і імітацыяй слоў песні. Выхаванцы расказвалі калыханку «А ты, коцінька-каток», а таксама з захапленнем абыгрывалі народную песеньку «Ой, бычок, мой бысенька» і клапатліва ўкладвалі сваіх лялек спаць.
  • Творчая майстэрня: па матывах калыханкі «Люлі, люлі, люлі» дзеці выканалі яркія аплікацыі. А свае ўражанні ад праслуханых мелодый юныя мастакі перанеслі на паперу, аформіўшы выставу дзіцячых малюнкаў «Мае казкі перад сном».
Гэты дзень падарыў дзецям шмат станоўчых эмоцый, дапамог адчуць прыгажосць і мілагучнасць роднай беларускай мовы, а таксама выхаваць павагу да народнай спадчыны.