Чарадзейны свет роднага слова: у нашай установе прайшоў «Дзень казак»

01 октября 2026
 Чарадзейны свет роднага слова: у нашай установе прайшоў «Дзень казак»

З мэтай якаснай рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, а таксама захавання гісторыка-культурнай спадчыны і фарміравання ў выхаванцаў устойлівага інтарэсу да роднага слова, 1 кастрычніка ў нашым дзіцячым садзе адбылося сапраўднае свята чараўніцтва — «Дзень казак».

Гэты дзень быў напоўнены мілагучнасцю беларускай мовы, яркімі эмоцыямі і захапляльнымі падарожжамі па старонках любімых кніг. Праграма дня была вельмі насычанай і цікавай для выхаванцаў:

Пазнавальная гутарка «Якія беларускія казкі жывуць у нашай бібліятэцы» дапамагла хлопчыкам і дзяўчынкам бліжэй пазнаёміцца з кніжным багаццем групы і дзіцячага сада. Дзеці з цікавасцю разглядалі маляўнічыя ілюстрацыі і дзяліліся ўражаннямі аб сваіх любімых творах.

Дыдактычная гульня «Сабяры герояў у беларускіх народных казках» дазволіла маленькім даследчыкам праявіць кемлівасць і ўважлівасць. Выхаванцы з азартам адгадвалі персанажаў і размяркоўвалі іх па сюжэтах.

Сапраўдным упрыгожваннем свята стала драматызацыя беларускіх народных казак. Нашы маленькія артысты з вялікім задавальненнем пераўвасабляліся ў каларытных персанажаў і паказвалі сваё акцёрскае майстэрства. Яны з захапленнем удзельнічалі ў пастаноўках такіх вядомых казак, як: «Як кот звяроў напалохаў», «Каза-манюка», «Пра быка і яго сяброў», «Лёгкі хлеб» и інш.

Праз трапнае роднае слова дзеці спазнавалі карані сваёй культуры, вучыліся мудрасці, дабрыні, павазе і справядлівасці, якімі так багаты беларускі фальклор.

Вялікі дзякуй педагогам за творчы падыход і стварэнне чароўнай атмасферы, а нашым выхаванцам — за шчырыя ўсмешкі, захапленне і любоў да роднай спадчыны! Казка працягваецца, а разам з ёй — і наша падарожжа ў свет ведаў і нацыянальных традыцый.