Практыкум "Знаёмая незнаёмка, або вывучаем мову разам"

12 декабря 2024
Практыкум

З мэтай стварэння ўмоў для развіцця асабістых маўленчых зносін педагогаў на беларускай мове, фарміравання матывацыі да выкарыстання атрыманых ведаў у сваёй дзейнасці, з педагагічнымі работнікамі  нашага дзіцячага сада быў праведдзены практыкум "Знаёмая незнаёмка, або вывучаем родную мову разам". Інтэрактыўная гульня "Знаёмства", гульня "Пазнай твор", практыкаванні "Адшукай слова", "Перакладчыкі", "Слова з канверта", "Літаратурная хвілінка", маўленчая гульня "Перакладзі і растлумач прымаўку", заданне "Знайдзі памылкі" садзейнічалі пашырэнню моўнай практыкі педагогаў. А рэфлексія "Любімае слова па-беларуску" дала магчымасць педагогам упрыгожыць ёлку навагоднімі цацкамі са сваімі любімымі, пяшчотнымі і ласкавымі словамі па-беларуску.