Фізкультурны вольны час "У нашым краі дарагім, Беларусі роднай"

Фізкультурны вольны час быў праведзены не толькі для ўмацавання здароўя, але і для замацавання ўяўленняў аб сваёй краіне. Выхаванцы старшай групы ў гульнях і эстафетах склалі карту нашай краіны, прыгадалі назвы беларускіх нацыянальных страў і пасадзілі бульбу. Дзеці разгледзілі і назвалі элементы беларускага арнамента і ў эстафетах выклалі узор. Выхаванцы паказалі веданне дзяржаўных сімвалаў і без вялікіх намаганняў назвалі імя Прэзідэнта. У канцы мерапрыемства дзеці пагулялі ў беларускую народную гульню “Міхасік”.
Спартыўны запал і веды аб роднай краіне сталі вынікам фізкультурнага вольнага часу “У нашым краі дарагім, у Беларусі роднай”.
Наперадзе выхаванцаў чакаюць новыя перамогі і новыя веды.