Дзень роднай мовы
23 февраля 2023
На працягу дня выхавальнікі праводзілі з дзецьмі тэматычныя гутаркі пра Беларусь, чыталі беларускія народныя казкі і мастацкія творы беларускіх аўтараў. Выхаванцы выконвалі народныя танцы, спявалі, гулялі ў беларускія народныя гульні, адгадвалі загадкі, расказвалі казкі і любімыя вершы на роднай мове, разглядалі ілюстрацыі, фатаграфіі і карціны пра прыроду, жыхароў, культуру, традыцыі і помнікі Беларусі.